BE RU EN

Ва Украіне анансавалі крымінальную справу супраць Бойкі і Медведчука

  • 27.03.2019, 13:38

Крымінальная справа звязаная з візітам прарасейскіх палітыкаў у Маскву.

Генеральны пракурор Юрый Луцэнка заявіў, што сёння будзе зарэгістраваная крымінальная справа ў сувязі з візітам у РФ кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Бойкі і Віктара Медведчука, паведамляе «Новое время».

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка генпракурора Ларыса Сарган.

Акрамя таго, са слоў Луцэнкі, пытанні ёсць не толькі да Аэраслужбы, але і ГПСУ, якая выпусціла Бойку і Медведчука насуперак устаноўленым парадкам.

Нагадаем, 22 сакавіка ў Маскве кум прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Віктар Медвядчук разам з кандыдатам у прэзідэнты Украіны ад Апазіцыйнай платформы - За жыццё Юрыем Бойкам правёў перамовы з прэм'ерам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам.

Апошнія навіны