BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Нур-Султане

  • 26.03.2019, 21:12

Кіраўнікі пагаварылі праз тэлефон.

Пытанні двухбаковых міждзяржаўных стасункаў абмеркаваны сёння падчас тэлефоннай размовы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, праведзенай на ініцыятыву расейскага бока.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.

«Былі абмеркаваны пытанні двухбаковых міждзяржаўных стасункаў, а таксама некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня», - распавялі ў прэс-службе.

Кіраўнікі Беларусі і Расеі таксама абгаварылі графік маючых адбыцца кантактаў у Нур-Султане і Пекіне ў рамках міжнародных форумаў.

Апошнія навіны