BE RU EN

ФК «Днепр» цяпер будзе называцца па-беларуску

  • 26.03.2019, 20:59

Цяпер клуб будзе называцца ФК «Дняпро», а ў новым лагатыпе каманды выкарыстаны герб Магілёва з Пагоняй.

Таксама на лагатыпе паказваецца дата заснавання клуба - 1960 год. Тады каманда называлася «Хімік». Пазней клуб быў перайменаваны ў «Спартак», а затым у «Днепр», паведамляе «Белсат».

У мінулым сезоне «Днепр» вылецеў з вышэйшай лігі, але дзякуючы аб'яднанню з менскім клубам «Луч» магілёўцы застануцца ў вышэйшым дывізіёне.

Апошнія навіны