BE RU EN

Сяргей Герасімец: Можна зайздросціць тым, хто працаваў у БАТЭ, а не на электрычным крэсле ў «Дынама»

  • 26.03.2019, 18:27

Знакаміты футбаліст мяркуе, што за поспехам барысаўскага клуба стаіць Анатоль Капскі.

Савецкі і беларускі футбаліст Сяргей Герасімец у праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5» хвалебна адазваўся пра сістэму, якая функцыянуе ў барысаўскім БАТЭ, піша «Прессбол».

- Як ацэніце феномен БАТЭ, які рэгулярна гуляе ў еўракубках?

- Гэта феномен Капскага - чалавека, які стварыў і выбудаваў сваю імперыю. Клуб, які вырошчваў сваіх гульцоў і сваіх трэнераў: Пунтус, Крывушэнка, Ганчарэнка, Ермаковіч... Можна толькі пазайздросціць тым, хто меў магчымасць працаваць у БАТЭ, а не працаваць на электрычным крэсле ў менскім «Дынама», дзе ўжо 151-шы трэнер рыхтуецца прыняць каманду. Гэта ўсё дзякуючы аднаму чалавеку, Анатолю Капскаму.

Апошнія навіны