BE RU EN

Вайскоўцы Беларусі ды Расеі будуць абменьвацца геапрасторавай інфармацыяй

  • 26.03.2019, 17:34

Урад РФ ухваліў праект пагаднення.

Адпаведны загад апублікаваны сёння на расейскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.

Гэта пагадненне рэгулюе пытанні ўзаемнага абмену геапрасторавай інфармацыяй для вырашэння задач функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Бакі будуць ствараць банкі даных геапрасторавай інфармацыі і навучаць спецыялістаў працаваць з ёю. Ніводзін з бакоў не раскрывае і не перадае ўсякаму трэцяму боку геапрасторавую інфармацыю, атрыманую ад іншага боку, гаворыцца ў праекце. Падпісаць дамову з беларускім бокам даручана Міністэрству абароны Расеі.

Апошнія навіны