BE RU EN

Лукашэнка спытаў механізатара «пра заробак», але штосьці пайшло не так

  • 26.03.2019, 17:14

Працаўнік прадпрыемства, якое ўважаецца за паспяховае, максімальна запрацоўвае $250.

Падчас паездкі ў Шклоўскі раён Лукашэнка наведаў некалькі сельгаспрадпрыемстваў, якія ўважаюцца за найбольш паспяховыя ў рэгіёне, паведамляе «Салiдарнасць».

Падчас агляду СП «Газавік-Сіпакова» дыктатар наважыў «па душах» пагаварыць з адным з мясцовых механізатараў.

- Ну а ўлетку максімальны заробак які? - запытаўся Лукашэнка, паклаўшы руку мужчыну на плячо.

- Ну, 700-600...

- Скажы мне шчыра, з заробкам 700 рублёў у вёсцы можна жыць? - з надзеяй удакладніў ён.

- Ну, калі маеш сваю гаспадарку, свой агарод, - няўпэўнена адказаў механізатар.

Мяркуючы з рэакцыі дыктатара, ён чакаў больш сцвярджальнага адказу. Аднак, Лукашэнка хутка знайшоўся, раскрытыкаваўшы вяскоўцаў, якія не хочуць «яблыню пасадзіць» і займацца сваёй гаспадаркай у свой вольны ад асноўнай працы час.

- Нават свінчо не хочуць трымаць, а пра карову дык і гаворкі няма. Я кажу, што калі б на вёсцы людзі зараблялі хоць бы 800-850 рублёў. І калі яшчэ двое працуюць... То жыць можна, - заўважыў Лукашэнка.

- Так, не пытанне, - пацвердзіў механізатар.

Апошнія навіны