BE RU EN

За хабар $100 затрыманы галоўны інжынер філіяла «Белпошты»

  • 26.03.2019, 13:39

Потым знайшлі яшчэ.

Галоўны інжынер берасцейскага філіяла «Белпошты» быў затрыманы яшчэ 20 лютага ў кабінеце пры атрыманні хабару 200 рублёў, піша onliner.by.

Такі быў кошт спрыяльнага разгляду пытання аб правядзенні будаўнічых работ. Падчас аператыўных мерапрыемстваў выявілі яшчэ некалькі эпізодаў карупцыі.

У Берасці супрацоўнікі ўправы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС аблвыканкама затрымалі за хабар галоўнага інжынера Берасцейскага філіяла РУП «Белпошта».

- На сёння вядома аб яшчэ адным хабары сумай 6 тысяч рублёў, але гэта не апошні эпізод, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Сяргей Дучэнка. Як выявілі аператыўнікі, прадстаўнікі розных камерцыйных структур, якія ўдзельнічаюць у тэндарах, павінны былі заплаціць галоўнаму інжынеру ад 3% да 6% ад кошту выкананых работ.

УСК Берасцейскай вобласці распачало ў дачыненні да падазраванага некалькі крымінальных спраў паводле ч 2 арт 430 (Атрыманне хабару) КК, што караецца максімум 10 гадамі пазбаўлення волі.

Сайт «Белпошты» паведамляе, што галоўным інжынерам берасцейскага філіяла працуе Аляксандр Антанюк.

Апошнія навіны