BE RU EN

Як беларусам з'ездзіць у Нямеччыну за 19 еўраў

  • 26.03.2019, 12:05

Акцыі на паездкі ад Ecolines.

Ecolines радуе аэрафобаў і прапануе недарагія пераезды з Вільні і Коўна ў іншыя еўрапейскія гарады, піша сайт tio.by.

Можна з'ехаць з Вільні/Коўна ў Бэрлін і Прагу за 12 еўраў, у нямецкія Гамбург, Дрэздэн і Франкфурт-на-Майне - 19 еўраў, білеты Вільня/Коўна-Варшава прадаюць па 5 еўраў.

Распродаж «літоўскіх» квіткоў будзе доўжыцца да 31 сакавіка, адправіцца ў падарожжа можна з 1 да 17 траўня. Каб скарыстацца зніжкай, купляць квіткі трэба ў еўра. Колькасць месцаў на акцыі абмежаваная, білеты абмену і вяртанню не падлягаюць. Зніжка дзейнічае ў абодвух кірунках, купляць квіткі на сайце ecolines.net.

Апошнія навіны