BE RU EN

У Маскве знойдзены мёртвым генерал-маёр ФСБ

  • 26.03.2019, 11:47

У кватэры загінулага выявілі арсенал зброі.

У Маскве ва ўласнай кватэры быў знойдзены мёртвым 59-гадовы генерал-маёр ФСБ Расеі Сяргей Сакалоў. Пра гэта ў аўторак, 26 сакавіка, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Telegram канал Mash.

"У Маскве знойдзены мёртвым генерал-маёр ФСБ. Гэта былы супрацоўнік дзясятага аддзела КДБ Расеі, пазней ён стаў кіраўніком адной з упраў ФСБ", - інфармуе выданне.

Паводле яго звестак, цела Сакалова выявілі ў яго кватэры на поўначы расейскай сталіцы. Вядома, што апошні раз ён выходзіў на сувязь з роднымі ў пачатку месяца, і з таго часу яго ніхто не бачыў.

Таксама паказана, што побач з целам знайшлі пенсійнае пасведчанне ФСБ і вайсковы білет з пазначжннем пасады КДБ і ФСБ.

Акрамя таго, у кватэры загінулага быў знойдзены арсенал зброі: аўстрыйскі Глок, браўнінг, траўматычны Макарыч, паляўнічая стрэльба і 150 патронаў.

Апошнія навіны