BE RU EN

У Сірыі зрабілі засаду на вайскоўцаў РФ

  • 26.03.2019, 10:36

Пасля бою ў правінцыі Дэйр эз-Зор без вестак зніклі трое расейцаў.

У канцы лютага ў Сірыі былі забітыя трое вайскоўцаў Узброеных сілаў краіны-агрэсара Расеі. Пра гэта ў панядзелак, 25 сакавіка, паведамілі журналістам у Мінабароны Расеі, піша liga.net.

Як паведамляе прапагандысцкі рэсурс ТАСС, яны патрапілі ў засаду, вяртаючыся на аўтамабілі нібыта пасля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў адзін з населеных пунктаў у правінцыі Дэйр эз-Зор.

У Мінабароны РФ кажуць, што расейцы пасля бою прапалі без вестак. Факт іх гібелі ўжо пацверджаны.

З афіцыйных звестак, з 2015 года ў Сірыі загінулі больш за сто расейскіх вайскоўцаў. З 2015 года страты асабовага складу Мінабароны Расеі «у мірны час у перыяд правядзення спецыяльных аперацый» сталі ваеннай таямніцай. Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін дапоўніў свой указ аб засакрэчванні звестак пра забітых, якія раней распаўсюджваліся толькі на ваенны час.

Апошнія навіны