BE RU EN

Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян выйшлі на свабоду

  • 25.03.2019, 21:22

На легендарных музыкаў склалі пратаколы за спробу «зладзіць вулічны канцэрт».

Вядомыя беларускія музыкі - Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян - збіраліся павіншаваць менчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты. Яшчэ 10 чалавек былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за спробу зладзіць шэсце да будынка, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Як паведамляе nn.by, а 21:00 музыкі былі вызваленыя. На іх склалі пратаколы за спробу «зладзіць вулічны канцэрт».

Апошнія навіны