BE RU EN

Ізраіль пачаў наносіць удары па сектары Газа ў адказ на ракетны абстрэл

  • 25.03.2019, 19:09

Раней запушчаная з Газы ракета трапіла ў дом у цэнтры Ізраіля.

Войска Ізраіля пачало ў панядзелак наносіць удары па цэлям ХАМАС на ўсёй тэрыторыі сектара Газа ў адказ на ракетны абстрэл, у выніку якога раней пацярпелі 7 ізраільцян.

Пра гэта са спасылкай на заяву вайскоўцаў паведамляе Haaretz.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў сувязі са здарэннем перапыніў візіт у ЗША, ён вылецеў у Ізраіль пасля сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. Нетаньяху заявіў, што краіна «рашуча адкажа» ХАМАС і тэрарыстам. Прэм'ер Ізраіля таксама правёў нараду з начальнікам Генштаба войска, кіраўнікамі антытэрарыстычнай службы і Рады нацыянальнай бяспекі.

Апошнія навіны