BE RU EN

Праз картэж Лукашэнкі на Магілёўшчыне спынялі цягнікі

  • 25.03.2019, 15:38

Многія пасажыры скардзіліся, што спазняюцца на працу або па справах.

Некалькі цягнікоў былі вымушаныя зрабіць «тэхнічныя прыпынкі», каб прапусціць картэж беларускага дыктатара, які 25 сакавіка знаходзіцца ў рабочай паездцы ў Магілёўскай вобласці, паведамляе mspring.online.

Двойчы спыняўся дызель-цягнік Ворша - Магілёў. Першы прыпынак здарыўся паміж прыпыначным пунктам «Прокшына» і Александрыяй і доўжыўся 15 хвілін. Другі - у Копысі. Там жа стаяў і дызель-цягнік, які рухаўся ў зваротным кірунку.

У выніку на канчатковую станцыю цягнік прыбыў з паўгадзінным спазненнем. Многія пасажыры скардзіліся, што спазняюцца на працу або па справах.

Апошнія навіны