BE RU EN

У Дзятлаве паставяць помнік гетману, які распляжыў маскоўскае войска пад Воршай

  • 25.03.2019, 12:45

У горадзе надумалі ўвекавечыць яго славутага заснавальніка.

У Дзятлаве ў 2020 годзе ўсталююць помнік заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму. Пра гэта паведамляе БелТА.

Мясцовасць, дзе цяпер знаходзіцца горад, у канцы XV стагоддзя была перададзеная палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Цяпер у раёне пастанавілі ўвекавечыць памяць пра заснавальніка горада.

Нагадаем, 8 верасня 1514 года пад Воршай войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае 80-тысячнае войска Маскоўскай дзяржавы, якое прыйшло на беларускую зямлю.

Апошнія навіны