BE RU EN

У Баранавічах у дзіцячым садку выявілі міну

  • 25.03.2019, 12:26

Эвакуаваны 147 дзяцей.

Раніцай 25 сакавіка чытачы Intex-press паведамілі, што да дзіцячага садка №40 у Паўднёвым мікрараёне прыехалі аўто міліцыі, хуткай і МНС.

У в/ч 7404 Intex-press распавялі, што на тэрыторыі дзіцячага садка была знойдзеная прылада, падобнае да міны. На месца здарэння былі накіраваныя сапёры.

Усіх дзяцей і супрацоўнікаў установы (36 дарослых і 147 дзяцей) эвакуавалі.

- Найперш мы эвакуавалі дзяцей з садка, у гэтым нам дапамагла суседняя школа. Наша галоўная задача - клопат пра іх бяспеку і здароўе. Цяпер дзеці вяртаюцца ў садок, - паведамілі ў дзіцячым садку №40.

Пазней на сайце МНС з'явілася паведамленне пра тое, што за 20 метраў ад будынка садка, каля бардзюра, была знойдзена міна часоў Другой сусветнай вайны. Група размініравання забрала яе для далейшага знішчэння на палігоне.

ФОТА: МНС
ФОТА: АЛЯКСЕЙ Паўлоўскі
ФОТА: АЛЯКСЕЙ ТАМАШЭЎСКІ

Апошнія навіны