BE RU EN

Нетаньяху паабяцаў адказаць на ракетны абстрэл Ізраіля

  • 25.03.2019, 11:46

Палітык заявіў пра скарачэнне візіту ў ЗША ў сувязі з тым, што адбылося.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў сілай адказаць на ракетны абстрэл Ізраіля з боку сектара Газа. Ягоныя словы падае The Times of Israel (пераклад - lenta.ru).

«Гэта злачынная атака супраць Ізраіля», - сказаў ён.

Палітык таксама заявіў аб скарачэнні візіту ў ЗША ў сувязі з тым, што адбылося. «Праз некалькі гадзін я сустрэнуся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і неадкладна вярнуся ў Ізраіль», - сказаў Нетаньяху. Ягоны візіт у Вашынгтон пачаўся 25 сакавіка.

Раней 25 сакавіка паведамлялася, што некалькі ізраільцаў пацярпелі ў выніку трапляння ракеты ў жылы дом у раёне Мішмет. Як паведамляе РІА Навіны іх колькасць узрасла да сямі.

Меркавалася, што падчас візіту Нетаньяху ў ЗША, Вашынгтон афіцыйна абвесціць аб прызнанні Галанскіх вышынь ізраільскай тэрыторыяй. Пра намер Вашынгтона прызнаць Галанскія вышыні тэрыторыяй яўрэйскай дзяржавы 20 сакавіка паведамляе Associated Press.

Апошнія навіны