BE RU EN

Беларусы актыўна падпісваюцца пад патрабаваннем абвясціць пасла Бабіча персонай нон-грата

  • 24.03.2019, 16:42

Грамадзяне нашай краіны абураныя паводзінамі спецпрадстаўніка Пуціна.

Яшчэ 16 сакавіка на сайце petitions.by з'явіўся тэкст петыцыі з патрабаваннем абвясціць пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча персонай нон-грата.

«Улічваючы камандны тон пасла Расеі Бабіча, які не разумее розніцы паміж федэральнай акругай Расейскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, просім, у адпаведнасці з арт.9 і арт.43 Венскай канвенцыі ад 1961.04.18 «Аб дыпламатычных дачыненнях» абвясціць пасла Расейскай Федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча persona non grata», - гаворыцца ў петыцыі.

Праз сем дзён зварот накіруюць у Міністэрства замежных спраў Беларусі. Падпісацца можна тут.

Нагадаем, 14 сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у сваім інтэрв'ю РІА «Новости» заклікаў інтэнсіфікаваць фармаванне «саюзнай дзяржавы». У адказ афіцыйны прадстаўнік беларускага замежнапалітычнага міністэрства Анатоль Глаз апублікаваў каментар, параўнаўшы Бабіча з «бухгалтарам, які падае надзеі».

18 сакавіка Бабіч правёў у Менску канферэнцыю, прысвечаную пяцігоддзю анэксіі Крыма РФ.

Апошнія навіны