BE RU EN

Плывец Ілля Шымановіч устанавіў рэкорд Беларусі на 100 метраў брасам

  • 24.03.2019, 16:25

Спартовец выканаў нарматыў адбору на АГ-2020.

Беларус Ілля Шымановіч устанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў брасам і выканаў алімпійскі кваліфікацыйны нарматыў Токіё-2020. Наш суайчыннік паказаў вынік 58,79 у рамках спаборніцтваў у Марсэлі, піша «Прессбол».

Гэта другі вынік сусветнага сезону. Ён перавышае бронзавы вынік на Алімпіядзе-2016 у Рыа (58,87)

Апошнія навіны