BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Перамога над ІДЗІЛ у Сірыі - выбітнае дасягненне кааліцыі

  • 24.03.2019, 13:59

Тэрыторыя пад кантролем баевікоў ІДЗІЛ у Сірыі ліквідаваная на 100%.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг вітаў перамогу над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сірыі.

Пра гэта ён напісаў у Twitter, паведамляе eurointegration.com.ua.

«Вызваленне астатняй тэрыторыі, якую кантралявала ІДЗІЛ, з'яўляецца выдатным дасягненнем глабальнай кааліцыі. NATO застаецца прыхільным нашай агульнай барацьбе з тэрарызмам», - напісаў Столтэнберг.

У суботу Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якіх падтрымліваюць ЗША, заявілі пра выцясненне «Ісламскай дзяржавы» з апошняй кантраляванай ёю тэрыторыі Багуз у Сірыі.

Сірыйскія дэмакратычныя сілы некалькі тыдняў вялі барацьбу за Багуз у раёне ірацкай мяжы.

Як паведамлялася, Белы дом сцвярджае, што тэрыторыя пад кантролем баевікоў ІДЗІЛ у Сірыі ліквідаваная на 100%.

Апошнія навіны