BE RU EN

Зяленскі распавёў, што будзе з украінскімі алігархамі пасля яго перамогі

  • 24.03.2019, 13:44

Шоўмэн уключыў гэтае пытанне ў сваю праграму на выбарах прэзідэнта Украіны.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў сваё бачанне перспектыў алігархаў ва Украіне пасля яго перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю замежным журналістам, паведамляе facenews.ua.

«Па-першае, яны ніяк не павінны ўплываць на палітычныя працэсы, купляць партыі - гэта крымінал», - сказаў ён.

Акрамя таго, Зяленскі мяркуе, што трэба выключыць уплыў алігархаў на медыя-рынак. «Адназначна - ніякага ўплыву на медыярэсурс, на інфармацыйную атмасферу ў краіне. Так, яны ўласнікі каналаў, але інфармацыйны блок не павінен ім падпарадкоўвацца. Яны павінны быць партфельнымі інвестарамі ў тэлевізіі», - указаў ён.

Нарэшце, Зяленскі мяркуе, што алігархі павінны вяртаць грошы ва Украіну. «Вядома ж, трэба ўздымаць пытанне з нагоды іх сродкаў, якія былі выведзеныя з нашай краіны, каб гэтыя грошы вярталіся ва Украіну», - рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны