BE RU EN

Прадстаўнікі дыяспары выйшлі на мітынг да амбасады Беларусі ў Нью-Ёрку

  • 24.03.2019, 10:53

Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі.

У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг каля беларускага консульства ў нью-ёркскім Мангэтане, паведамляе «Радыё Свабода».

Мітынг арганізавалі: Беларуска-амерыканская асацыяцыя (BAZA) і Беларуска-Амерыканскае Аб'яднанне «Пагоня».

Удзельнікі акцыі выказалі:

падзяку ўраду БНР, які «захоўвае і ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы»;

салідарнасць з беларускімі палітыкамі, СМІ, у тым ліку з «Хартыяй-97», актывістамі і грамадзянамі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.

Апошнія навіны