BE RU EN

Новы «Тытанік»: пасажыры апублікавалі відэа з борта зламанага каля Нарвегіі лайнера

  • 24.03.2019, 10:10

Карабель нахілены ўбок, і праз моцнае гайданне часткова разбураецца столь.

Пісьменніца Алексус Шэпард, пасажырка зламанага каля берагоў Нарвегіі круізнага лайнера Viking Sky, на сваёй старонцы ў Twitter апублікавала відэа з борта судна. Яе запісы ў тым ліку выкарыстоўвалі нарвежскі тэлеканал NRK і брытанскі The Guardian, паведамляе РБК.

На кадрах бачна, што лайнер нахілены ўбок, і праз моцнае гайданне часткова разбураецца столь, а мэбля - крэслы, сталы - і іншыя прадметы інтэр'еру, у тым ліку буйныя, ездзяць па падлозе ў розныя бакі, закранаючы людзей.

Пазней Шэпард размясціла ў Twitter фатаграфіі людзей, што спалі ў выратавальных камізэльках - яны па-ранейшаму чакаюць эвакуацыі. Пра пацярпелых або паніку яна не паведаміла.

Viking Sky трапіў у моцны шторм 23 сакавіка, праз што ў лайнера часткова перасталі працаваць рухавікі. Ён здолеў стаць на якар прыкладна за 2 км ад заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі. На борце знаходзяцца блізу 1300 чалавек, праз небяспечныя ўмовы надвор'я іх эвакуіруюць на гелікаптэрах.

Апошнія навіны