BE RU EN

У Літве зубры цэлымі статкамі бегаюць праз чыгунку

  • 23.03.2019, 20:33

Велізарны статак зуброў апынуўся на рэйках недалёка ад Шылайняйскага вакзалу.

У Літве зубры, якія жывуць у Кедайняйскім раёне, ствараюць рэальную праблему для руху транспарту. Статак жывёл на гэтым тыдні бачылі ля магістралі А8 Панявеж - Арыстава - Сіткунай. Спачатку зубры шпацыравалі ўздоўж дарогі, а потым выйшлі на чыгуначнае палатно, піша delfi.lt.

ФОТА: RU.DELFI.LT

Велізарны статак апынуўся на рэйках непадалёк ад Шылайняйскага вакзалу. Машыніст, які праязджаў на цеплавозе, вымушаны быў спыніцца і ўключыць сірэну. Калі зубры пачулі пранізлівы гук, то спалохаліся і ўцяклі ад чыгункі.

Аб небяспецы ад зуброў кажуць і фермеры. Яны бачылі ў гэтым раёне два статкі жывёл, якія не раз пераходзілі аўтастраду.

Апошнія навіны