BE RU EN

Зяленскі пра Каламойскага: Ён мне не гаспадар

  • 23.03.2019, 18:51

Кандыдат у прэзідэнты Украіны адмаўляе ўплыў на сябе з боку алігарха Ігара Каламойскага.

Ягоная заява прагучала ў эфіры тэлеканала ICTV, паведамляе nv.ua.

«Некаторыя СМІ пішуць пра маю залежнасці ад спадара Каламойскага. Звязваюць яе з тым, што я ўсяго толькі (ці не ўсяго толькі) працую на канале 1+1. На якім я, дарэчы, не працую - я працую ў студыі «Квартал 95», а яна прадае свой прадукт каналу 1+1. У мяне няма з ім (Каламойскім) ніякіх дамоўленасцяў, мемарандумаў з нагоды таго, што я служу гаспадару Каламойскаму. Ён мне не гаспадар. У мяне няма ніякага гаспадара», - сказаў Зяленскі.

Раней Каламойскі ў інтэрв'ю ВВС Украіна заявіў, што не фінансуе Зяленскага.

Зяленскага гатовыя падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах 29,4% украінцаў сярод тых, хто вызначыўся і будзе галасаваць, сведчаць вынікі апытання, праведзенага цэнтрам Сацыяльны маніторынг і Украінскім інстытутам сацыяльных даследаванняў імя А.Ярэменкі.

Лідарку Бацькаўшчыны Юлію Цімашэнка гатовыя падтрымаць 17,2% апытаных, а цяперашняга кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку - 14,9% рэспандэнтаў.

Апошнія навіны