BE RU EN

У Курапатах вандалы размалявалі помнікі антысеміцкімі надпісамі

  • 23.03.2019, 17:26

Вандалы сапсавалі фарбай помнік габрэйскім ахвярам НКВД.

У Курапатах чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі фарбай афіцыйны памятны знак і помнік габрэйскім ахвярам НКВД. На абодва аб'екты нанесеныя «зоркі Давіда», старажытны габрэйскі знак.

Пра гэта паведаміў у сваім «Фэйсбуку» лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

У размове з «Радыё Свабода» ён сказаў, што пашкоджаныя два помнікі.

ГРАФІЦІ НА АФІЦЫЙНЫМ ПАМЯТНЫМ ЗНАКУ

20 сакавіка актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедм» каля народнага мемарыяла, распавялі, што ў Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. Двойчы з пачатку года быў пашкоджаны мемарыяльны знак ад прэзідэнта ЗША «лава Клінтана».

Апошнія навіны