BE RU EN

Навальны: Мяне ўвесь час пераследуюць невядомыя

  • 23.03.2019, 16:37

Расейскі апазіцыянер мяркуе, што гэта заданне «кухара Пуціна».

Палітык Аляксей Навальны распавёў, што яго «кожны дзень» пераследуюць на загад бізнэсоўца Яўгена Прыгожына, якога называюць «поварам Пуціна». Ён апублікаваў у

Instagram відэа, на якім бачна, як двое невядомых ідуць за ім і фатаграфуюць.

Са слоў Навальнага, Прыгожын «устанавіў апорныя пункты» ў яго дома і ля офіса Фонду барацьбы з карупцыяй. Там кожны дзень сядзяць некалькі чалавек, якія пераследуюць палітыка і «бесперапынна» яго здымаюць. «Іду на працу - яны за мной. Іду з працы - яны за мной. Іду па абед - яны за мной. Сустракаюся з кімсьці ў кавярні офіснага цэнтра - стаяць побач са столікам і здымаюць», - напісаў Навальны.

Мэтай пераследу Навальны назваў «псіхалагічны ціск» на яго і «спробу вывесці з сябе», каб палітык ударыў або штурхнуў каго-небудзь з праследавацеляў.

Яўгена Прыгожына звязваюць з працай «фабрыкі троляў» і агенцтва ФАН. 21 сакавіка ФАН апублікавала відэа з Навальным, знятае невядомым на тэлефон. У агенцтве паведамілі, што «масквіч» хацеў задаць пытанне палітыку, а той прыстрашыў «даць яму ў твар».

Раней аб сачэнні «людзьмі Прыгожына» распавяла юрыстка ФБК Любоў Собаль. Паводле яе слоў, мужчыны, якія яе пераследуюць, «здымаюць на камеру, ствараюць ціск і стрэс», а таксама часам прадстаўляюцца супрацоўнікамі выдання РІА ФАН. Собаль звязала сачэнне з тым, што яна адкрыта абвінавачвае Прыгожына і ягоную кампанію «Канкорд» у масавым атручванні дзяцей у маскоўскіх дзіцячых садках і школах.

Апошнія навіны