BE RU EN

Напярэдадні Дня Волі ў Беларусь не пусцілі нямецкага выкладчыка

  • 23.03.2019, 14:51

Андрэ Бем пяць гадоў жыў і працаваў у Гародні.

Вучонага Андрэ Бема разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка не пусцілі ў Беларусь. Сям'я ехала з Украіны. Алена родам з Беларусі, тут жывуць яе бацькі.

У Андрэ ёсць дзейная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь, піша Hrodna.life.

Філолаг-славіст Андрэ Бем 10 гадоў працаваў у беларускіх універсітэтах у праграме акадэмічных абменаў: 5 гадоў у БДУ і 5 гадоў у ГрДУ. У 2015 годзе Андрэ Бем разам з журналісткай БелаПАН Марынай Рохляй выдаў даведнік пра Беларусь «Weißrussland: Mit Minsk, Brest, Hrodna, Homel, Mahiljou und Vicebsk».

Апошнія навіны