BE RU EN

У Гародні ў Каложскай царкве прайшоў беларускамоўны малебен

  • 23.03.2019, 14:04

Прынеслі і бел-чырвона-белы сцяг.

23 сакавіка ў старажытнай Каложскай праваслаўнай царкве ў Гародні прайшоў малебен за Беларусь. Беларускамоўны, дарэчы. Відэа апублікавала Марына Вайтовіч.

У храме былі і людзі, якія прыйшлі на святкаванне гадавіны БНР у Каложскім парку. Прынеслі і бел-чырвона-белы сцяг. Святкаванне пачнецца а 13 гадзіне, паведамляе Еўрарадыё.

Пасля заканчэння свята, а 17:30 у фарным касцёле ў Гародні пройдзе і каталіцкае набажэнства за Беларусь.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Апошнія навіны