BE RU EN

Адабраную нерухомасць Аршанскага авіярамонтнага завода перадалі аэрапорту Менск

  • 23.03.2019, 13:20

Маёмасць забралі ва ўкраінскай кампаніі «Матор Січ».

Нерухомасць ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» перадалі РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск». Пастанова Савета Міністраў аб гэтым апублікаваная на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале, піша tut.by.

Дакумент прадугледжвае, што маёмасць бязвыплатна пяройдзе з уласнасці адкрытага акцыянернага таварыства ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Яго перададуць у гаспадарчае вядзенне Нацыянальнага аэрапорта Менск.

Гаворка пра лётную паласу, частка дарожкі кіравання, стаянкі паветраных суднаў, ліўневай каналізацыі і агароджы аэрадрома. Таксама аэрапорту пяройдуць два капітальныя будынкі.

Нагадаем, у 2012 годзе па распараджэнні Лукашэнкі дзяржпакет акцый ААРЗ купілі ўкраінская кампанія «Матор Січ», падкантрольная Вячаславу Багуслаеву (блізу 60% акцый), і «Сістэмы інвестыцый і інавацый» Аляксандра Садовага (амаль 40%). Беларуская і ўкраінская кампаніі планавалі на працягу 2012-2016 гадоў інвеставаць у рэканструкцыю, мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў ААРЗ блізу 12 млн даляраў, стварыць звыш 300 рабочых месцаў. Інвестары мелі намер укласці сур'ёзныя сродкі ў развіццё сацыяльнай сферы завода і гарадскога пасёлка Балбасава, дзе знаходзіцца завод. Але не ўсё намечанае ўдалося рэалізаваць.

Завод моцна падкасіў канфлікт Расеі з Украінай, у выніку чаго аказаліся цалкам заблакаваныя пастаўкі ў РФ. Са слоў іншых крыніц, на прадпрыемстве адбіўся і асабісты канфлікт паміж Багуслаевым і Садовым. У другой палове 2017 года становішча на ААРЗ пагоршылася.

Апошнія навіны