BE RU EN

Былы паўабаронца БАТЭ і «Дынама» Неманья Нікаліч перайшоў у «Менск»

  • 23.03.2019, 11:30

Апошні клубны чарнагорскага футбаліста быў ізраільскі «Хапаэль».

Чарнагорскі паўабаронца Неманья Ніколіч (1984), вядомы ў Беларусі па выступах за менскае «Дынама» і БАТЭ, стаў гульцом «Менска». Тэрмін дзеяння кантракту разлічаны да канца сезона-2019, піша "Прессбол".

Нікаліч выступаў за менскае «Дынама» ў 2013, 2014 і першай палове 2015 года (53 гульні, 4 галы), затым перайшоў у барысаўскі БАТЭ, з якім выйграў залатыя медалі ў 2015 годзе.

Апошнім клубам хаўбека быў ізраільскі «Хапаэль» з Раананы, - інфармуе афіцыйны сайт «гараджан».

Апошнія навіны