BE RU EN

Афіцыйна: Прэзідэнт Казахстана пераназваў Астану ў Нур-Султан

  • 23.03.2019, 10:55

Ініцыятыву Такаева падтрымаў казахстанскі парламент.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні сталіцы рэспублікі Астаны ў Нур-Султан. Тэкст дакумента апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка рэспублікі, піша РБК.

«У адпаведнасці з арт. 9 закона рэспублікі Казахстан ад 8 снежня 1993 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні» я пастанаўляю перайменаваць сталіцу ...> у Нур-Султан», - гаворыцца ва ўказе.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з моманту яго апублікавання, гэта значыць з 23 сакавіка.

Таксама ён падпісаў закон аб унясенні змяненняў у канстытуцыю краіны адносна змены назвы сталіцы ў горад Нур-Султан.

Апошнія навіны