BE RU EN

Паэту Славаміру Адамовічу далі два гады хатняй «хіміі»

  • 22.03.2019, 21:21

Славамір Адамовіч пасля суда сказаў, што не будзе абскарджваць прысуд.

Пухавіцкі раённы суд прызнаў паэта Славаміра Адамовіча вінаватым у крадзяжы маёмасці і прысудзіў яму 2 гады хатняй «хіміі» - абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі, паведамляе «Радыё Свабода».

Славамір Адамовіч пасля суда сказаў, што не будзе абскарджваць прысуд.

Прысуд увайшоў у дзеянне праз 10 дзён. Славаміру Адамовічу паведамяць у міліцыі, як будзе абмежаваная яго свабода ў наступныя 2 гады.

Апошнія навіны