BE RU EN

Прарасейскі кандыдат у прэзідэнты Украіны Юрый Бойка сустрэўся з Мядзведзевым

  • 22.03.2019, 17:54

Яго суправаджаў кум Пуціна Віктар Медвядчук.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юрый Бойка і кіраўнік палітрады «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» і кум прэзідэнта РФ Віктар Медвядчук у Маскве сустрэліся з прэм'ер-міністрам краіны-агрэсара Дзмітрыем Мядзведзевым і кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам. Сустрэча прысвечаная газавым пытанням, піша zn.ua.

Сустрэчу транслююць украінскія тэлеканалы NewsOne і «112 Україна», якія звязваюць з Медведчуком.

Юрый Бойка з'яўляецца прарасейскім палітыкам. Ён заклікае да збліжэння з Расеяй і заканчэння вайны на Данбасе не ваеннымі метадамі.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны