BE RU EN

У якім горадзе свету самае дарагое піва

  • 22.03.2019, 16:29

Часопіс The Economist апублікаваў даследаванне, прысвечанае кошту жыцця ў найбуйнейшых мегаполісах.

Яно складзенае на аснове вымярэння і параўнання коштаў у розных катэгорыях тавараў і паслуг, у тым ліку піва, піша pivo.by.

Самае дарагое піва ў Нью-Ёрку. Кошт адной бутэлькі аб'ёмам 0,33 л там складае $3,33. Следам ідуць швэйцарскі Цюрых ($3,25), карэйскі Сеул ($3,13) і ізраільскі Тэль-Авіў ($2,94).

У Парыжы, Ганконгу і Сінгапуры, нягледзячы на тое, што гэтыя гарады ўважаюцца за самыя дарагія ў свеце, піва каштуе танней: ад $1,77 да $2,27.

Для параўнання бутэльку піва ў Лагосе (Нігерыя) можна купіць за $0,53, а ў Дамаску (Сірыя) - за $0,87.

Апошнія навіны