BE RU EN

Бяссмертны - Зяленскаму: Забярыце дакументы з ЦВК

  • 22.03.2019, 15:38

Кандыдат у прэзідэнты Украіны звярнуўся да апанента.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Раман Бяссмертны заявіў, што кандыдату ў прэзідэнты Украіны, шоўмэну Уладзіміру Зяленскаму лепш зняцца з выбарчай гонкі, бо такі ўдзельнік выбараў - гэта прыніжэнне для нацыі.

Пра гэта экс-амбасадар Украіны ў Беларусі заявіў падчас тэледэбатаў на тэлеканале ATR у адказе на пытанне вядоўцы пра тое, якое б пытанне Бяссмертны задаў Зяленскаму падчас дэбатаў, паведамляе сайт палітыка.

«Я б спытаў, колькі вам трэба часу, каб пайсці і забраць усе дакументы з ЦВК? Таму што гэты сорам з Зяленскім мы яшчэ доўга будзем перажываць. Дапусціць абранне такога прэзідэнта - гэта зняважыць нацыю», - заявіў Бяссмертны.

Апошнія навіны