BE RU EN

Джон Болтан: зруйнавальныя санкцыі супраць Мадуры яшчэ наперадзе

  • 22.03.2019, 12:11

Дарадца Трампа папярэдзіў узурпатара і ягоных прыхільнікаў.

Вэнэсуэлу чакаюць самыя жорсткія санкцыі ЗША, калі рэжым Нікаласа Мадуры будзе працягваць узурпацыю ўлады.

Гэта адзначыў дарадца ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Болтан у Twitter.

"Як ясна заяўляў прэзідэнт Трамп, самыя жорсткія санкцыі яшчэ наперадзе. Пакуль узурпацыя ўлады з боку Мадуры не скончыцца, яго самога і ягоных паслугачоў будуць фінансава душыць. Потым будзе позна", - падкрэсліў ён.

На працягу апошніх месяцаў Злучаныя Штаты ўвялі некалькі хваляў санкцый як супраць высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Нікаласа Мадуры, так і супраць дзяржаўных арганізацый, такіх як нафтавая кампанія Вэнэсуэлы PDVSA. Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла у спіс санкцый расейска-вэнэсуэльскі банк Еврофинанс Моснарбанк.

Пры гэтым паведамлялася, што Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасць забароны для Visa, Mastercard, а таксама іншых фінансавых кампаній праводзіць транзакцыі ў Вэнэсуэле.

Як вядома, Вашынгтон узмацніў ціск на рэжым Мадуры пасля таго, як адміністрацыя ЗША і ўрады іншых краін свету прызналі старшыню Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам краіны.

Апошнія навіны