BE RU EN

ЕЗ ухваліў два варыянты адтэрміноўкі Brexit

  • 22.03.2019, 11:29

Пастанова была прынятая на саміце ў Брусэлі аднагалосна.

Лідары ЕЗ на саміце ў Брусэлі аднагалосна ўхвалілі пастанову аб адтэрміноўцы Brexit на аснове двух магчымых сцэнароў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Sky News. Першы варыянт прадугледжвае падоўжыць тэрміны выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ да 22 траўня пры ўмове, што пагадненне будзе ўхваленае Палатай суполак да канца сакавіка.

22 траўня з'яўляецца астатнім тэрмінам, бо на наступны дзень стартуюць выбары ў Еўрапейскі парламент, у якіх Вялікабрытанія не павінна ўдзельнічаць.

У выпадку, калі пагадненне аб выхадзе не будзе ўхваленае брытанскім парламентам, ЕЗ пагодзіцца на адтэрміноўку Brexit толькі да 12 красавіка.

Вялікабрытанія планавала закончыць выхад з ЕЗ 29 сакавіка. Аднак парламент двойчы адмовіўся ўхваліць праект пагаднення аб Brexit, прапанаваны прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй. Пры гэтым выходзіць з ЕЗ без пагаднення з Брусэлем брытанскі парламент таксама адмовіўся.

Пасля гэтага прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй папрасіла аб пераносе тэрмінаў Brexit з 29 сакавіка на 30 чэрвеня.

Апошнія навіны