BE RU EN

Зяленскі падтрымаў правядзенне рэферэндумаў аб уступленні Украіны ў NАТО і Еўразвяз

  • 22.03.2019, 9:49

Шоўмэн выказаўся аб пытаннях еўраінтэграцыі і бяспекі Украіны.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падтрымлівае правядзенне рэферэндумаў аб уступленні краіны ў NАТО і Еўразвяз.

У інтэрв'ю заходнім СМІ Зяленскі ў той жа час адзначыў, што падтрымлівае курс краіны на ўступленне ў Еўразвяз і NАТО, паведамляе nv.ua.

"Павінен быць рэферэндум, украінцы павінны вызначаць, куды яны ўступаюць - у той ці іншы звяз", - заявіў Зяленскі.

7 лютага Вярхоўная Рада зацвердзіла ініцыяваныя прэзідэнтам Пятром Парашэнкам змены ў Канстытуцыю што да курсу Украіны на сяброўства ў Еўразвязе і NАТО.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 334 народныя дэпутаты.

У лістападзе 2018 года Канстытуцыйны суд Украіны падтрымаў змены ў асноўны закон у частцы інтэграцыі ў ЕЗ і NАТО.

Апошнія навіны