BE RU EN

Трамп: ЗША прызнаюць суверэнітэт Ізраіля над Галанамi

  • 21.03.2019, 20:29

Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што ЗША павінны прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, паведамляе РБК.

«Праз 52 гады для Злучаных Штатаў прыйшоў час цалкам прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі», - заявіў Трамп, адзначыўшы, што гэтая тэрыторыя мае «вырашальнае стратэгічнае значэнне і важная ў плане бяспекі» для Ізраіля і стабільнасці ў рэгіёне.

Да 1967 году Галанскія вышыні з'яўляліся часткай Сірыі. У чэрвені таго года падчас шасцідзённай вайны Ізраіль заняў дзве траціны тэрыторыі. У 1981 годзе ізраільскі парламент прыняў закон, згодна з якім Галаны належаць да ізраільскай юрысдыкцыі.

Апошнія навіны