BE RU EN

Відэафакт: Амерыканец у 71 год прастаяў у планцы 38 хвілінаў

  • 21.03.2019, 18:02

Гэтым дасягненнем ён усталяваў сусветны рэкорд і быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Жыхар ЗША Эндзі Штайнфельт у 71 год прастаяў у планцы 38 хвілінаў, пасля чаго быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Пра гэта піша CBS Minnesota (пераклад – korrespondent.net).

Гэта сусветны рэкорд у ягонай узроставай катэгорыі. Дасягненні былі афіцыйна зафіксаваныя прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінэса.

Папярэдняга рэкардсмэна Эндзі Штайнфельт змог перасягнуць на адну хвіліну і дзве секунды.

Мужчына прызнаўся, што зусім нядаўна прайшоў лекаванне раку. Ён спадзяецца, што ягоны прыклад апынецца матывавальным для многіх іншых людзей, якім даводзіцца пераадольваць цяжкасці.

Апошнія навіны