BE RU EN

У Іраку затануў паром: загінулі 40 чалавек

  • 21.03.2019, 17:42

На борце парома знаходзіліся блізу 200 чалавек.

У Іраку на рацэ Тыгр сёння затануў паром, у выніку чаго загінулі 40 чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - liga.net).

Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Масула.

Са слоў кіраўніка ўправы грамадзянскай абароны Масула Хусама Халііла сярод загінулых большасць - гэта жанчыны і дзеці, бо многія з іх не ўмелі плаваць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выратаваць здолелі 12 чалавек.

Паводле звестак Аль-Джазіры, на борце парома знаходзіліся блізу 200 чалавек, катастрофа адбылася падчас святкавання Наўруза.

Магчымай прычынай катастрофы стаў перагруз.

Апошнія навіны