Модрыч стаў найлепшым спартоўцам 2018 года паводле версіі прэсы
- 21.03.2019, 15:27
Міжнародная асацыяцыя спартовай прэсы (AIPS) назвала найлепшых атлетаў мінулага года.
У мужчын найлепшым спартоўцам назвалі хаўбека «Рэала» і нацыянальнай каманды Харватыі Луку Модрыча, які раней здабыў «Залаты мяч», піша by.tribuna.com.
Ён набраў 419 балаў, апярэдзіўшы тэнісістаў Новака Джокавіча (337) і Роджэра Федэрэра (290).
Найлепшай спартоўкай года прызналі амерыканскую гімнастку Сімонэ Байлс.
Яна набрала 427 балаў. У тройку ўвайшлі сноўбардыстка і гарналыжніца Эстэр Лядзецка (335) і тэнісістка Сымона Халеп (331).