У Гомелі «замінавалі» будынак управы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны
- 21.03.2019, 15:12
Выбуховая прылада не выяўленая.
Следчы камітэт распачаў справу аб факце заведама фальшывага паведамлення аб мінаванні будынка управы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гомельскага гарвыканкама.
З паведамленняў абласной УСК, на месцы здарэння працавалі экстранныя службы і следча-аператыўная група.
З будынка праводзілася эвакуацыя работнікаў і наведвальнікаў. Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5525 правяла абследаванне памяшканняў.
Выбуховая прылада не выяўленая. Датычную да злачынства асобу пакуль не ўстанавілі, паведамляюць Naviny.by.
СК распачаў аналагічную крымінальную справу 20 сакавіка - па факце фальшывага паведамлення аб «мінаванні» будынка Кастрычніцкага райвыканкама. У сувязі з гэтым быў затрыманы блогер з гарадскога пасёлка Акцябрскі Андрэй Павук, стваральнік папулярнай у сацсетках супольнасці «Рудабельская паказуха». Увечары яго вызвалілі.