BE RU EN

Юлія Цімашэнка распавяла, з каго бярэ прыклад у палітыцы

  • 21.03.2019, 14:36

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны звярнулася да гісторыі.

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка распавяла часопісу НВ пра тое, які палітычны лідар яе натхняе - і чым менавіта.

У адказе на гэтае пытанне Цімашэнка звярнулася да гісторыі і падкрэсліла, што «вялікіх сыноў і дачок» нацыі нараджаюць у найбольш цяжкія часы.

«Гэта тычыцца і палітыкі. Калі ў перыяд крызісу і бед да ўлады ў краінах прыходзяць людзі, адэкватныя часу і выклікам - сапраўдныя палітычныя лідары, якімі можна захапляцца, то краіна рэалізуе акно магчымасцяў», - адзначыла лідарка «Бацькаўшчыны».

Такімі лідарамі, на яе думку, былі Уінстан Чэрчыль, Франклін Дэлана Рузвельт, Шарль дэ Голь. «Такой была Маргарэт Тэтчэр, якую я мела гонар ведаць асабіста. Такімі з'яўляюцца Ангела Мэркель і Лі Куан Ю. Гэта людзі, якія паднялі свае краіны. Людзі, якія навучыліся ставіць інтарэсы сваіх краін вышэй за асабістыя», - распавяла пра сваіх палітычных куміраў Цімашэнка.

Апошнія навіны