BE RU EN

Уладзімір Зяленскі патлумачыў, якія кампрамісы ён дапускае наконт Крыма і Данбаса

  • 21.03.2019, 12:53

Кандыдат у прэзідэнты Украіны адказаў на пытанне аб акупаваных тэрыторыях.

Шоўмэн Уладзімір Зяленскі, самы рэйтынгавы кандыдат у прэзідэнты Украіны, распавёў часопісу «Новое время» аб тым, якія кампрамісы ў пытанні вяртання Крыма і Данбаса ён разглядае за прымальныя.

"Можна разглядаць культурна-моўныя асаблівасці гэтых рэгіёнаў, - мяркуе Зяленскі. - А што тычыцца ўсяго астатняга - калі б яны засталіся са свабоднай і незалежнай Украінай, то ўжо атрымалі б на парадак больш правоў і свабод, чым калі-небудзь змогуць мець на РФ".

Апошнія навіны