BE RU EN

Фотафакт: У Нарвэгіі адкрываецца першая ў Еўропе рэстарацыя пад вадой

  • 21.03.2019, 12:40

На яе наведванне зарэгістраваліся ўжо больш за сем тысяч чалавек.

У Нарвэгіі адкрываецца першая ў Еўропе падводная рэстарацыя. На яе наведванне зарэгістраваліся ўжо больш за сем тысяч чалавек. Рэстарацыя знаходзіцца на паўднёвым узбярэжжы Нарвэгіі. Гэта вялікая бетонная труба, пагружаная ў Паўночнае мора на пяціметровую глыбіню. Будынак спраектаваны вядомым нарвэжскім архітэктурным бюро Snøhetta. Яно таксама стварала оперны тэатр у Осла і Нацыянальны музей-мемарыял 11 верасня ў Нью-Ёрку.

Як паведамляе euronews, меню з 18 страў на аснове морапрадуктаў каштавацьме наведвальніку на 3700 нарвежскіх крон. Рэстарацыя атрымала назву Under, што ў перакладзе з ангельскага азначае "пад [вадой]", а ў перакладзе з нарвэжскай - "цуд". У свеце ёсць усяго некалькі падводных рэстарацый, але яны знаходзяцца ў асноўным у трапічных водах, напрыклад, на Мальдывах і ў Дубаі.

Апошнія навіны