BE RU EN

Польшча патлумачыла адмову запрасіць Пуціна на гадавіну Другой сусветнай вайны

  • 21.03.2019, 12:24

Кіраўнік канцылярыі Анджэя Дуды выступіў з заявай.

У прэзідэнта Польшчы заявілі, што спасылка на гістарычную логіку з боку МЗС РФ выглядае праблематычна, асабліва ў кантэксце верасня 1939 года, калі СССР пачаў уварванне ў Польшчу.

Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды Кшыштаф Шчарскі, паведамляе агенцтва PAP.

Такім чынам ён пракаментаваў заяву МЗС Расеі што да пастановы Польшчы запрасіць на 80-годдзе пачатку Другой сусветнай вайны цяперашніх партнёраў Польшчы. Адсутнасць запрашэння для Расеі Масква назвала "ігнараваннем гістарычнай логікі".

"Спасылкі на гістарычную логіку з боку МЗС Расеі асабліва ў кантэксце верасня 1939 года мы разглядаем як праблематычныя", - сказаў Шчарскі.

Ён адзначыў, што святкаванне 80-й гадавіны "агрэсіі супраць Польшчы, якая стала пачаткам Другой сусветнай вайны, адбудзецца ў кампаніі дзяржаў, з якімі Польшча цяпер супрацоўнічае дзеля міру, і якія абапіраюцца на захаванне міжнароднага права, павагу суверэнітэту дзяржаў і іх тэрытарыяльнай цэласнасці" .

"Парушэнне гэтых прынцыпаў было прыкметай агрэсараў 1939 года і застаецца самай вялікай пагрозай для свету ў нашыя дні", - сказаў Шчарскі.

Як паведамлялася, канцылярыя прэзідэнта Польшчы не запрасіла прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на адзначэнне 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны