BE RU EN

Польшча стала адным з лідараў эканамічнага росту ў Еўропе

  • 21.03.2019, 9:50

Прагназуецца рост ВУП краіны да 4%.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch падвысіла прагноз росту ВУП у Польшчы. Прагноз на 2019 год павялічаны з 3,8 адсотка да 4, а да 2020 года - з 3 да 3,5 адсотка, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі мяркуе, што падвышэнне прагнозу росту паказвае, што дзеянні ўрада эфектыўныя, «і Польшча цэніцца экспэртамі, якія разглядаюць нас як аднаго з лідараў эканамічнага росту ў Еўропе».

Апошнія навіны