BE RU EN

Кошт нафты WTI ўпершыню з лістапада перавысіў $60

  • 20.03.2019, 20:11

Нафта расце на фоне навін пра скарачэнне запасаў нафты ў ЗША.

Кошт нафты маркі WTI перавысіў $60 за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў біржы ICE, паведамляе РБК.

На 18:45 паводле Менску кошт травеньскіх ф'ючэрсаў нафты WTI падымаўся на 1,1%, да $60. Як адзначае Bloomberg, нафта расце на фоне навін пра скарачэнне запасаў нафты ў ЗША.

У сярэдзіне сакавіка цана нафты маркі Brent расла да $68 таксама ўпершыню з лістапада. Паводле стану на 20 сакавіка яна па-ранейшаму прадаецца ў раёне гэтай адзнакі. У лістападзе кошты нафты сталі падаць пасля слоў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пра далейшыя стасункі з Эр-Рыядам на фоне расследавання забойства савудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы.

Апошнія навіны