BE RU EN

Украіна закупіць новую партыю Javelin

  • 20.03.2019, 19:13

Паскорыць закупкі Парашэнка даручыў міністру абароны Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў міністру абароны Сцяпану Паўтараку паскорыць перамовы аб новых закупках процітанкавых комплексаў Javelin у ЗША. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на прэс-службу Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што прадоўжыцца работа ў пастаўцы новага, у тым ліку ракетнага ўзбраення і перадачы яго ВСУ.

«Гэтак жа трэба будзе зрабіць і адносна процітанкавых комплексаў Javelin. Даручаю, міністру, паскорыць перамовы аб новых закупках у нашых амерыканскіх партнёраў», - сказаў Парашэнка.

Нагадаем, раней віцэ-прэм'ер-міністарка ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Іванна Клімпуш-Цынцадзе заявіла, што Украіна зацікаўлена пачаць маштабную закупку высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання з ЗША, у тым ліку, дадатковых комплексаў смяротнай зброі (Javelin).

Апошнія навіны